Не проста ў словы я гуляю: на мове роднай размаўляю!
Пяты дзень тыдня пачатковых класаў прайшоў пад дэвізам: "Не проста ў словы я гуляю: на мове роднай размаўляю!" Вучні нашага класа гулялі ў гульню "Марафон слоўнікавых слоў", размаўлялі на беларускай мове, тлумачылі лексічнае значэнне слоў. Петрушэнка Таццяна, Мароз Уладзімір і Рэвут Канстанцін прынялі ўдзел у алімпіядзе па беларускай мове.