Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 13 человек

Тыдзень роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!”

Дата: 27 сентября 2022 в 16:34, Обновлено 27 сентября 2022 в 17:05
Автор: Moderator #. I.
87 просмотров

Вынікі.

Толькі праз родную мову чалавек
можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка,
гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго,
што называецца нацыяй, народам.

Янка Сіпакоў.

У Дзяржаўнай установе адукацыі “Сярэдняя школа № 1 г. Калінкавічы” стала добрай традыцыяй штогод праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя роднай мовы. Дэвiзам Тыдня роднай мовы сталi словы Алеся Ставера:

Шануйце дзiва на планеце –

Святую нашу Беларусь.

I мову Коласа, Купалы

Вы беражыце з роду ў род.

Каб наша доля не канала,

Каб не загiнуў наш народ.

З 19 верасня па 23 верасня ў школе панавала атмасфера зацікаўленасці і добразычлівасці. Вучні з задавальненнем прымалі ўдзел у акцыях “Сэрца любімых слоў”, “Размаўляй са мной па-беларуску”. Карыстаўся папулярнасцю сярод дзяцей марафон “Мова родная - мова модная”, з захапленнем удзельнічалі вучні ў “Турніры знаўцаў роднай мовы”. У кабінеце беларускай мовы і літаратуры адбылася акцыя “Чытаем вершы пра родную мову”, быў дадзены старт творчай акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”.  За круглым сталом настаўнікі і вучні абмеркавалі праблемныя пытанні навучання беларускай мове.

Тыдзень роднай мовы не прайшоў бясследна для навучэнцаў. Цiкавыя мерапрыемствы садзейнiчалi патрыятычнаму выхаванню юных грамадзян Рэспублiкi Беларусь, узбагацiлi слоўнiкавы запас дзяцей, дапамаглі абудзіць цікавасць да вывучэння роднай мовы, гісторыі і традыцый беларускага народа.

 

  

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.