Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 13 человек

#мнс_калінкавічы # акцыя#дзеці#прафілактыка

Дата: 12 августа 2019 в 11:10
378 просмотров

#мнс_калінкавічы # акцыя#дзеці#прафілактыка 

Калінкавічы. Гэта павінны ведаць нават маленькія дзеці!

Летнія вакацыі працягваюцца, а гэта значыць, што працягваецца і рэспубліканская акцыя “Вакацыі без дыму і агню”. Выратавальнікі Калінкавіцкага районнага аддзела па надзвычайных сітуацыях праводзяць прафілактычныя мерапрыемства з выхавальнікамі  дзіцячых садкоў. 

Маленькія ўдзельнікі акцыі  з захапленнем слухаюць аб чым ім гавораць і задавальненнем удзельнічаюць у   гульнях выратавальнікаў.    Вель важна, каб нават у такім узросце дзеці ўжо ведалі, як патрэбна сябе паводзіць у надзвычайных  сітуацыях, а менавіта – як выклікаць дапамогу.  І лепш за ўсе вычыць дзетак праз гульню. Таму, спачатку, з дапамогай заплечніка бяспекі  і кацяняці Дашы, выратавальнікі даведваюцца якія ж надзвычайныя сітуацыі  яны ведаюць. А потым, разам з дзецьмі, падрабязна разбіраюць ўсе небяспечныя выпадкі ў якія трапляе Даша. Далей кожны жадаючы можа паспрабавць выклікаць дапамогу па цацачнаму тэлефону. Прыемна здіўляе выратавальнікаў, што нават у ўзросце 4-5 год, некаторыя дзеці не толькі ведаюць лічбы, але і могуць  самастойна набраць нумар тэлефона выратавальнікаў. Так сама, вельмі падабаецца малышам апранаць вопратку выратавальнікаў -  і тут ужо выбудоўваецца сапраўдная чарга!

Вельмі прыемна слухаць, як  у канцы мерапрыемства, на пытанне, кім хочуць стаць дзеці у будучыні, яны гучна адказвыюць – “ВЫРАТАВАЛЬНІКАМІ!”. Але сапраўдным станоўчым вынікам тых мерапрыемстваў, якія мы праводзім з дзецьмі, з’яўляюцца выпадковыя сустрэчы са знаемымі, якія паведваюць, што іх дачушка альбо сынок, вярнуўшыся  з дзіцячага сада, без упынку расказвалі бацькам аб сустрэчы з выратавальнікамі, і што яны цяпер ведаюць, як  пазбегнуць небяспечных сітуацый і што рабіць у  выпадку пажару!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.