12 сакавіка прайшоў школьны этап конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”.
12 сакавіка прайшоў школьны этап конкурсу чытальнікаў “Захаваем свет разам!”. Сёлета конкурс прысвечаны Году культуры і праводзіцца па тэматыцы “Мой любы край – Гомельшчына”. Тэматычная скіраванасць твораў: любоў да роднага краю, Беларусі, традыцый і культуры беларускага народа.
Мэта конкурсу – стымуляванне чытацкіх інтарэсаў школьнікаў, павышэнне цікавасці да выразнага чытання мастацкіх твораў, прапаганда твораў пісьменнікаў Гомельшчыны, прысвечаных роднаму краю, духоўнаму багаццю рэгіёна, якія адлюстроўваюць пазітыўныя бакі нашай рэчаіснасці.
Удзельнікі конкурсу (вучні 6 – 10 класаў) самастойна выбіралі мастацкія творы народных пісьменнікаў Беларусі, з творчай спадчыны вядомых пісьменнікаў, літаратараў-ураджэнцаў Гомельшчыны, членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, што пражываюць на тэрыторыі Гомельскай вобласці.
Конкурс праводзіўся у намінацыях: “паэзія” і “проза”. Журы – настаўнікі беларускай мовы і літаратуры.
У выкананні вучняў прагучалі творы І. Мележа, І. Шамякіна, І. Навуменкі, А. Макаёнка, А. Грачанікава, Б. Сачанкі і іншых.
Падводзячы вынікі конкурсу, завуч школы Сняжана Рыгораўна Дзеравянка адзначыла высокую падрыхтаванасць удзельнікаў, узнагародзіла пераможцаў і ўсіх ўдзельнікаў.
Жадаем пераможцам – вучаніцам 10 “Б” класа Сафронавай Кацярыне і Юшманавай Аліне – поспехаў ў раённым этапе.